Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў УСА «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска» у супрацоўніцтве з Дзiцячай бібліятэкай №5 у г. Бабруйску далучыліся да маштабнай акцыі «Кожная пятніца – роднае,сваё», каб яшчэ раз падкрэсліць каштоўнасць беларускай культурнай спадчыны і традыцый.

23 студзеня 2026 года спецыялісты бібліятэкі арганізавалі інфармацыйную сустрэчу для наведвальнікаў аддзялення,прысвечаную 105-годдзю аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў - Івану Пятровічу Шамякіну.

Іван Пятровіч - аўтар больш за 130 кніг, ён лічыцца класікам беларускай літаратуры, яго творы поўныя духоўнасці, нацыянальнага каларыту і мудрасці. У сваіх кнігах ён раскрываў багацце і прыгажосць беларускай зямлі, перадаваў важныя каштоўнасці пакаленням чытачоў. Яго творчасць непарыўна звязана з гісторыяй і культурай Беларусі, а яго імя і творы назаўжды застаюцца часткай нацыянальнай спадчыны.

Падтрымліваючы сувязі з нашым мінулым і культурай, мы ўмацоўваем любоў да Радзімы ў нашых падапечных і іх блізкіх.