Гэта больш, чым проста ідэя - гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.

Дзяліцеся сваімі пятнічнымі адкрыццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго і далучайцеся да акцыі! Ствары сваю ўласную пятніцу, бо маленькія дзеянні - вялікая сіла!

У рамках праекта прапануецца кожную пятнiцу:

  • насіць адзенне і абутак беларускіх вытворцаў;
  • гатаваць з мясцовых прадуктаў;
  • слухаць беларускую музыку;
  • чытаць і размаўляць на беларускай мове і г.д.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць
прыняць удзел у праекце шляхам:

  • правядзення выставак і дэгустацый тавараў айчыннай вытворчасці;
  • прадастаўлення скідак на тавары айчыннай
    вытворчасці ў аб'ектах гандлю;
  • афармлення вітрын, уваходнай групы крам і (або) фотазон у аб'ектах гандлю ў нацыянальным беларускім стылі з выкарыстаннем сімволікі і хэш-тэгаў праекта #Дзеньроднагасвайго, #Деньродногосвоего, плакатамі аб зніжках і інш.;
  • музычнага афармлення: трансляванне фонавай музыкі з беларускімі матывамі, кампазіцый выканаўцаў айчыннай
    эстрады ў гандлёвых аб'ектах;
  • іншых мерапрыемстваў, арганізаваных удзельнікамі самастойна, па тэме праекта.

МАРТ будзе вельмi ўдзячны, калі вы пакінеце ЗВАРОТНУЮ СУВЯЗЬ аб удзеле ў праекце.

Поделиться