
Першамайская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» г.Бабруйска ў межах рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», паводле добрай традыцыі, якая ўсталявалася ў нашым раёне ўжо даўно, наведала дзіцячыя дамы сямейнага тыпу і мнагадзетныя сем’і Першамайскага раёна.
З падарункамі прадстаўнікі «Белай Русі» на чале са старшынёй раённай арганізацыі – Пухавым Аляксандрам Яўгеньевічам, старшынёй Першамайскай арганізацыі па тэрытарыяльным прынцыпе аддзела па адукацыі – Топалевай Наталляй Міхайлаўнай, начальнікам аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска, наведалі мнагадзетныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу раёна, каб уручыць падарункі: канцылярскія прылады, цацкі і цукеркі для дзяцей. Стварыць радасны настрой і адчуванне цуду дапамаглі Дзед Мароз і Снягурка, якія таксама віншавалі сем’і.
У ліку шаноўных гасцей прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Эдуардавіч Власевіч.


Віталь Уласевіч, Наталля Топалева, Аляксандар Пухаў шчыра павіншавалі сям’ю Аўраменка з Новым годам і надыходзячымі каляднымі святамі, пажадалі ім моцнага здароўя, шчасця, каб кожны з дзяцей стаў годным грамадзянінам сваёй краіны.






